Багдановіч васілек – Апокрыф Багдановіча. Да 125-годдзя з дня нараджэння

Сайт Максима Богдановича :: Об авторе :: МАКСИМ БАГДАНОВІЧ

Што твор генераваны «Апокрыфам», сам аўтар засведчыў У вышэйназваным эсэ: «Некалі, гадоў дваццаць таму назад, я напісаў «ПаэмУ вяхі», прысвечаную Максіму Багдановічу… у яе аснову пакладзень1 вобразы з «Апокрыфа» – жыта і васілька, народа і музыкі, але з другого «дэфармаванага»,  «двойчы апокрыфнага»,  раздзела, дзе жыта не 3

оМ а васілёк не ў жыце…» [4, с. 12]. Зрэшты, этымалогія задумы BaClJI ‘ паводле самой паэмы, дастаткова толькі звярнуцца да яе зместу; у “сНаЯ ж гучыць зварот наўпрост да Максіма Багдановіча. <j>’Ha^fBOp складаецца з пяці частак, першая з якіх ёсць філасофска-ічны подступ да тэмы – у працяг «Апокрыфа» – музыкі і народа, эСІ? а j калосся; у трох наступных, гранічна трагедыйных, увасабляецца Ва° з той самы «дэфармаваны», «двойчы апокрыфны» стан роднага краю, якім «жыта не3 васільком»; пятая частка ў нейкай ступені размыкае У редыйную прастору сучаснасці ў перспектыву будучыні.

Менавіта першая частка асабліва насычана яўнымі, хаця і адвольнымі, йытатамі з «Апокрыфа» або алюзіямі на яго: «Недзе на Міншчыне, віленшчыне, / Магілёўшчыне ці Задзвінскай зямлі…»; «Сцішана шархацяць босыя крокі вандроўніка: / добра быць коласам, / але шчаслізы той каму давялося быць васільком… / Каму давялося быць васільком у жыце.-»; «Ніхто ні аб чым не здагадваецца, / і толькі музыка ўзіраецца ўслед небасхілу, / а васілёк- услед каласам…». Ёсць алюзіі на «Апокрыф» і ў другой частцы паэмы: «…і затапталі сляды, каго бачылі, / але не запомнілі…»; «I сам ты не ведаеш, хто ты, / бо ўсё ўзгадавана табою: / і немаўля, і маці, і ціхая калыханка…» [5, с. 24-26].

Аднак «Апокрыф», і гэта канцэгггуальна важна, асэнсоўваецца А. Разанавым у кантэксце як творчасці Багдановіча ў цэлым, так і абставін яго драматычнага лёсу; адпаведна ў алюзіўным патэнцыяле «Паэмы вяхі» адгукнуліся і апавяданне «Музыка», і «Страцім-лебедзь», і адзін з паэтычных накідаў «Маці-Беларусь! Цяжка твайму сыну / Глядзець на родны край…» [1, с. 452], і перадсмяротныя радкі «Я не самотны, я кнігу маю…». У сваю чаргу рэмінісцэнцыі з «Апокрыфа» змешчаны ва ўласна біблейскую алюзіўную парадыгму, найперш Эклесіясту з яго скепсісам і стаіцызмам, матывамі непрадказальнасці і тленнасці чалавечага жыцця, нявызнанасці шляхоў Госпада, неспасцігальнасці быцця і адначасова «рушнага цяжару ведання. Параўнаем, напрыклад: «И предал я сердце мое тому, чтобы познать мудрость… узнал, что и это – томление духа; потому что во многой мудрости много печали; и кто умножает познания, умножает скорбь» [Экл 1: 17-18]; у «Паэме вяхі»: «…Але не суцешыцца сэрца веданнем, / што час твой, твой час, / каб здзівіцца і ўразіцца, / мог быць “Шчэ карацейшы, / а мог і наогул не выпасці…» [5, с. 26].

Цэнтральныя часткі «Паэмы змяшчаюць у сабе выразныя і ўражальныя сімптомы катастрофы, заняг маральнага і матэрыяльнага запусцення краю, абумоўленых бяспамяц^ і бязбожнасцю яго насельнікаў, іх клопатам адно пра матэрыялца мінучае, «надзённае», абарванасцю сувязі паміж каленамі і родамі і) вынік, безабароннасцю перад небыццём, «смугой і немаччу»:

Жьші – то здалёку, то зблізку…

А быў надзённа-бязлітасны захад, і быў надзённа-крывавы ўсход, і хацелася жыць надзённа… На колькі сцежак паболела, на колькі магіл паменела зямля, з якой немагчыма спрачацца, бо ва ўсе калены і роды яна свая?! Песня запомніла:

прыйшлі з чужыны ў ваш вольны край,

а вы ідзяце ў чужыну з нявольнага краю… [5, с. 25].


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 [36] 37 38

www.maksimbogdanovich.ru

Вянок читать онлайн, Максім Багдановіч

МАКСІМ БОГДАНОВІЧ.

ВЯНОК

кніжка выбраных вершоў.

ВІЛЬНЯ, ДРУКАРНЯ МАРЦІНА КУТЫ.

1913.

ВЯНОК НА МАГІЛУ

С. А. ПОЛУЯНУ

(† 8 КРАСАВІКА 1910 Г.)

Вы, хто любіце натрапіць

Між страніц старых, пажоўклых

Кнігі, ўжо даўно забытай,

Блеклы, высахшы лісток, —

Праглядзіце гэты томік:

Засушыў я на паперы

Краскі, сьвежые калісьці,

Думак шчырых і чуцьця.

МАЛЮНКІ І СЬПЕВЫ.

Этотъ листокъ, что изсохъ и свалился,

Золотомъ вечным горитъ въ песнопеньи.

А Фетъ.

Нізка вершоў “У зачарованым царстві”.

O voi, ch’avete gl’intelletti sani

Mirate la dottrina, che s’asconde

Sotto’l velame degli versi strain.

Dante. Inf. IX.

* * *

Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун

Пачынае няголасна граць:

Пад рукамі яго, разважаючы сум.

Бытцым тысячы, крэпка нацягнутых, струн,

Тонкаствольные сосны звіняць.

І ці трэба казаць, чаму сціхла рэка,

Не шасьцяць у палёх каласы

І аб чым шэпаціць галасок вецерка

Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка:

Кроплі сьлёз, ці халоднай расы?

1910.

ВОЗЕРА.

Стаяў калісь тут бор стары

І жыў Лясун у тым бары.

Зрубалі бор. — лясун загінуў.

Во сьлед яго ад тэй пары:

Сваё люстэрка ён пакінуў.

Маўляў у іншы сьвет вакно

Ляжыць, спакойнае, яно,

Жыцьцё сабою адбівае

І ўсё, што згінуло даўно,

У цёмнай глыбіні хавае.

НАД ВОЗЕРАМ.

Сонцэ ціха скацілося з горкі;

Месяц белы заплаканы сьвеціць,

Агледае бахматые зоркі,

Цягне з возера срэбные сеці.

У іх русалкі заблуталі косы, —

Рвуць і блутаюць срэбрные ніці

Ноч плыве над зямлёй, сее росы,

Ноч шапочэ русалкам: “засьніце”…

ВАДЗЯНІК.

Сівавусы. згорблены, я залег між цінай,

І гадамі грэюся — сплю на дне рэкі.

Твар травой аблутана, бытцым павучынай,

Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.

Над вадой ля берэга, ціха сьпіць асока,

Ды лаза зялёная жаліода-шуміць,

Хвалі ціха коцяода і бягуць далёка, —

І усё навокала сном адвечным сьпіць.

ЗЬМЯІНЫ ЦАР.

У цёмным небі—хараводы

Сіневатых зорак,

У цёмным небі сьвеціць месяц

Залатым сярпом…,

Мы ўжо выйшлі с цесных, душных

Падзямельных норак,

На зімовы цёпды вырай

Цягнемся-паўзём.

У полі, у лесі нам усюды

Праляглі дарожкі!

Устужкай рушымся між пушчы,

На сам перад — я.

Зіхацяць маей кароны

Залатые рожкі,

Цёмным блескам адлівае

Уся луска мая.

Нам ня трэба ні ад чога

Ноччу абароны, —

А спаткаем чэлавека,

Порт разсьцеле ён:

Залаты ражок яму

Я ураню с кароны,

І праз белу палатніну

Дальш мы папаўзём.

БУРА.

Панурая, вялізная жывёла

Па шыры неба ў даль марудна праплывае.

Усё сціхла. Але вось паветрэ разсекае

Агністы меч і зіхаціць вясёла.

Ударыў ён—і грукат пракаціўся;

Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць.

І у ніз халодные бічы крыві сьцекаюць,

А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.

* * *

У небі — ля хмары грымотнай—празрыстая, лёгкая хмара

Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару.

Злінда жадалі яны зрабіліся-б хмарай магутнай,

Але даігёка іх вецер разнёс, наляцеушы нячутна.

Дробным дажджом над зямлёй, як сьлезамі, адна пралілася;

Гулкім раскатам грымотаў другая у атказ азвалася.

І па асобку загінулі хмары бяздольные тые,

Чуючы у небі, як вецер над сьмерцьцю іх радасна вые.

ВОЗЕРА.

У чарцы цёмнай і глыбокай

Плешчэ, пеніцца віно;

Хмелем сьветлым і халодным

Калыхаецца яно.

І хістаецца асока,

І шушць высокі бор,

А у душы не замаукае,

Струн вясёлых перабор.

* * *

Огдянись — и міръ вседневный

Многоцветенъ и чудесенъ.

А. Фетъ.

Прывет табе, ясыцьцё на волі!

Над галавой — дубоў павець,

Віднеюць неба, горы, поле

Праз лісцьцяў сець.

Лахмоцьця ценяу на палянах

Схаваушы золата ляжаць;

Яго слаі с пад дзір парваных

Аж зіхацяць.

А к ночы свой чырвоны веер

У небі сонцэ развярне

І разварушэны ім вецер

У даль памкне.

Калі жэ пабляднее золак

І цёмнай зробіцца вада

Зазьяе серабром іголак

Зор грамада.

І роуна мілымі зрабіцца

Здалеюць яркі блеск і цень,

Той дзень, што мае нарадзіцца,

І знікшы дзень.

* * *

Блішчыць у небі зор пасеў;

У полі — рунь, і ў небі — рунь.

Да рэчкі лецючы, ўзляцеў

Між імі марай белы лунь.

Кажан пранёсся на крылах;

Стракочуць конікі ў траве.

Снуюцца мышы ыа палях,

Здаецца — ўсё вакол жыве.

Жыцьцё чуваць з усіх старон,

Жыцьцём наноўнены ўвесь мрок.

Ці ж загубіў плывучы сон

С чырвоных макоў свой вянок?

* * *

Цёплы вечэр, ціхі вецер, сьвежы стог

Улажылі спаць мяне вы на зямлі.

Не ўстае стаўпом пыл сьветды ўздоўж дарог,

У небі месяца праглянуў бледны рог,

У небі ціха зоркі расцьвілі.

Заварожэны вячэрняй цішыной

Я не цямлю, дзе рука, дзе галава;

Бачу я, с прыродай зліўшыся душой,

Як дрыжаць ад ветра зоркі на да мной,

Чуго ў цішы, як расьце трава.

* * *

Добрай ночы, зара-зараніца!

Ужо імгла над зямлёю лажыцца,

Чорнай рызай усё пакрывае,

Пылам зор небасхіл абсевае.

Цішыня агартае мне душу!

Вецярок прыдарожнуто грушу

Ледзьве чутна варушэ — калышэ,

Міла бомы сьмяюцца у цішы,

Ціха срэбрам грукае крыніца.

Добрай ночы, зара-зараніца!

* * *

Ціха па мяккай траве

Сінявокая ноч прахадзіла;

Ціха з заснуўшых палян

Плыў у гару і знікаў,

Бытцым дым сіневаты с кадзіла,

Рэдкі правідны туман;

Неба ўсю глыбь ажывіўшы,

Патроху праз цемнь выглядалі

Зорак дрыжачых вянкі;

Конікі суха зьвінелі;

Шырэй разліваліся хвалі

Цёмнай, люстранай рэкі;

Пала раса; у палёх

Загарэліся пацеркі мілых

Жоўта-чырвоных агнёў…

Час, калі трэба журыцца

Душою на сьвежых магілах

Пуста пранёсшыхся днёў.

* * *

Вечэр на захадзе ў попелі тушыць

Кучу чырвоных кавалкоў вугля;

Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,

Не скалыхнуцца ні траўкай паля;

Цёмные цені даўжэй у лагчыне,

Птушкі прыстаушай марудней палёт;

Сумна плыве маладзік бледна-сіні

У небі вячэрнім, зялёным, як лёд;

Іскрацца зорак сьняжынкі маркотна,

Збожжэ пакрьшося шызай расой…

Кіньмо жэ думкі аб долі гаротнай,

Хоць бы на момэнт спачынем душой!

СОМНАМБУЛ.

Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй

І павёў яго у цёмную даль за сабой

І прывабіў да мглістай, халоднай вады, —

Сэрцэ білося рыбкай у сеці тады.

Але месяц правёў праз рэкі сьветлы шлях

І развеяўся з сэрца дрыжачаго жах.

Зіхацела яна — серэбра пуціна,

Увадзіла у той край, дзе пануе весна.

Доўга, доўга цябе ён чэкаў і шукаў,

Але вось час жаданы нарэшці настаў…

І пайшоў ён па шляху, пайшоў аж да дна:

Агарнула яго цішына, глыбіна.

* * *

Цветы осенніе мілей

Роскошныхъ первенцевъ полен.

А Пушкинъ.

Плакало лета, зямлю пакідаючы;

Ціха ліліся сьлязінкі на поле,

Але прыгожаю восеньню яснаю

Там, дзе упалі яны, вырасталі

Кветкі асеньніе, кветкі, ўспаённые

Тугаю, горэм, сьлязінкамі лета. —

Кветкі асеньніе, родные, бледные!

Вырасьлі вы, каб ураз жэ і згінуць.

Можэ таму-то душа надарваная

Гэтак любоўна вянок з вас сплетае.

* * *

Дзесь у хмарах жывуць павукі

Што снуюць павучыну дажджа.

Кожны тлусты і мяккі такі^

Скура сьлізкая, як у вужа,

У целі стыгне халодная кроў,

Злосьць бязцэльная у круглых вачах…

Чу! Чуваць шорах ног павукоу

Аплетаючых сьцены і дах.

РАЗРЫТАЯ МАГІЛА.

Polatuj nad grobz,

Piosenko żałobz.

knigogid.ru

Сайт Максима Богдановича :: Об авторе :: ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Наадварот, жыццялюбны пафас паэта ў лірыцы апошніх дзён яшчэ больш узмацніўся:

Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак.

Наплывае радасць, з ёю – сум.

Не злічыць у небе ясных зорак,

Не злічыць у сэрцы светлых дум. (II, 265)

Калі помніць, што гэты сум паэта – сум невылечна хворага юнака, то сапраўды можна толькі дзіву давацца ад рамантыч-най гіпербалы, што вымярае светлыя думы паэта россыпам ясных зор у небе!..

Гімнамі жыццю, маладосці, жаночай красе сталі апошнія вершы паэта пра каханне – “Маладыя гады”, “Усё праходзе -радасць і мукі”, “Набягае яно”, “Пралятайце вы, дні”. Вось іх лейтматыў: “Будзь жа, век малады, поўны светлымі днямі! Пралятайце, гады, залатымі агнямі”. Разам з тым – асабліва па вершах “Маладыя гады”, “Набягае яно” – выразна бачна, як класічна-вянкоўскія традыцыі зліваліся цяпер у Максіма Баг-дановіча-лірыка з тым вопытам, што ён набыў, пішучы вершы беларускага складу. Лірыка апошніх дзён паэта ў цэлым свед-чыла аб спробах новага арганічнага сінтэзу ў ёй класічнай пла-стычнасці, выразнасці, метрычнасці з вобразна-выяўленчай па-літрай народнай песні, з яе меладычнасцю, нацыянальнай не-паўторнасцю.

Асобная старонка творчасці Максіма Багдановіча і ў цэлым беларускай літаратуры XX ст. – багдановічаўская проза, папе-радзе якой, вядома ж, “Апокрыф” (1913) і “Апавяданне аб ікон-ніку і залатару…” (1914). Тэматычна, стылістычна гэтыя творы -пабрацімы, абодва прысвечаны тэме мастацтва, абодва стылі-зуюць тагачасную беларускую мову пад стыль скарынінскіх прадмоў і пасляслоўяў да Бібліі. Якраз перш за ўсё ў апошнім заключалася наватарства прозы Багдановіча, хоць не толькі Баг-дановіч першы ўводзіў у нацыянальную прозу прытчавую форму, а развіваючы тэмы ўласна эстэтычныя, адзін з першых -поруч з Ядвігіным Ш. і Якубам Коласам – даваў спробы нацыянальнай філасофскай прозы.

“Апокрыф” – апафеоз мастацтву, мастаку. Багдановіч вы-лучае два вобразы-ўвасабленні: коласа і васілька. Колас – хлеб штодзённы, васілёк – сімвал красы. Пісьменнік складае тут гімн свайму народу, падзяку яму за яго душу, адкрытую красе: нівод-ны гаспадар, хоць у яго беднае, скупое на зерне жыта, а кветка васілёк забірае месца ад лішняга коласа, васілька не рве, ні жнейкі, “каторыя ведаюць, чаго варты хлеб”, не пяюць іншых песень, як гэтых: “Няма лепш цвяточка над васілёчкам”. Глы-бока народнаму прызнанню красы ўсёй душой радуецца ў “Апокрыфе” Максім Багдановіч. Зайздросны лес на свеце тых, хто нарадзіўся песняром, мастаком. Міфічны Хрыстос у Багда-новіча сцвярджае: “Добра быць коласам; але шчасліў той, каму давялося быць васільком” (II, 11). Але Багдановіч на гэтым не заканчвае спрэчкі і паглыбляе пытанне: “Бо нашто каласы, калі няма васількоў? Навошта людзі, каб не было іх памкнення да прыгожага, да ідэалу”. Проста спажывецкія адносіны да жыц-ця пісьменнік асуджае, узносячы мастацтва як сілу, што ўзвы-шае чалавека. Больш прыватная эстэтычная праблема вырашаец-ца Багдановічам у “Апавяданні аб іконніку і залатару…”, поўная назва якога “Апавяданне аб іконніку і залатару, людзях мудрых і красамоўных, кнігаяюбцам нейкім дзеля славы божай ды раз-мнажэння дабра паспалітага выкладзенае”. Багдановіч паказваў важнасць у справах мастацтва ўмельства, рамесніцкага майстэр-ства, без якога няма нараджэння прыгожых форм, адстойваў не шаблон, паўтор, стылізацыю, а неабходнасць наватарства, разумения таго, што мастацтва абнаўляецца толькі ў пошуку, у руху, дапытлівых спрэчках вакол праблем яго існасці, сутнасці яго зместу і формы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 [17] 18 19 20 21 22 23

www.maksimbogdanovich.ru

ВАСІЛЁК – Artviva

ЛЕСОВИК. БарГУ – 0.1%

АСТРЫ. БарГУ – 0.1%

ПАМЯТИ ПОЭТА. БарГУ – 0%

ВОДЯНОЙ. БарГУ – 0.1%

СВИДАНИЕ. БарГУ – 0.1%

ЗОРКА ВЕНЕРА ЎЗЫШЛА НАД ЗЯМЛЁЮ. БарГУ – 0%

А ВЕЧАРКОМ МЫ ВЫПУСКАЛІ У ПАВЕТРА БЕЛЫХ ГАЛУБОЎ. БарГУ – 0.1%

РАЗГУЛЯЛАСЯ ВЯСЁЛАЯ МЯЦЕЛЬ. БарГУ – 0.4%

АХ, НЕ ГЛЯДЕЛИ Б НА ИКРУ МОИ ГЛАЗА! БарГУ – 0%

НАД ВОЗЕРАМ. БарГУ – 2.5%

НАД МОРЕМ. БарГУ – 9.4%

ВАСІЛЁК. БрГУ им. А.С.Пушкина – 0%

У красе свае вясны. ПолесГУ – 0%

Сэрцы гарачае да ствала прыжымаю. ПолесГУ – 0%

Але мне сэрца пяе: не нудзіся! ПолесГУ – 0%

Здароў, марозны, звонкі вечар! ПолесГУ – 0%

У небе — ля хмары грымотнай. ПолесГУ – 0%

Зімовая дарога. ПолесГУ – 0%

МЫ ВСЕ ВМЕСТЕ ЛЕТИМ К ЗВЕЗДАМ. ВГТУ – 0%

Кто мы такие? ВГТУ – 0%

I тчэ, забыушыся, рука… ВГМУ – 0%

Помніш толькі красу, мілы тварык дзявочы… ВГМУ – 0%

Раяль цалуе тонкая рука. ВГМУ – 0%

Сiнеюць мiла васiлькi… ВГМУ – 0%

Музыка. ПолГУ – 0%

Пясняр Радзiмы. ПолГУ – 0%

Зорка Венера. ПолГУ – 0%

Па-над белым пухам вiшняў. ПолГУ – 0%

Мне доўгае расстанне з Вамі… БелГУТ – 0%

Зорка Венера. БелГУТ – 0%

Па-над белым пухам вiшняў. БелГУТ – 0%

Варажба. БелГУТ – 0%

Максім Багдановіч. БелГУТ – 0%

Маладыя жаданнi. БТЭУПК – 0%

Я – пценчык, ты – маё гняздзечка… БТЭУПК – 0.2%

Мая душа, як ястраб дзiкi… БТЭУПК – 0%

Цвяток радзімы васілька. БТЭУПК – 0%

Возера. БТЭУПК – 0%

Вы пэўны пуць казалі, зоры… БТЭУПК – 0%

І нясецца за сонцам зямля. ГомГУ им. Ф.Скорины – 0%

Нашто ж на зямлі cваркі і звадкі, боль і горыч. ГомГУ им. Ф.Скорины – 0%

Хто мы такія? ГомГУ им. Ф.Скорины – 0%

Калі мы ўсе разам ляцім да зор. ГомГУ им. Ф.Скорины – 0%

Хто мы такія? ГомГУ им. Ф.Скорины – 0%

Так цепла целы дзень было. ГомГУ им. Ф.Скорины – 0.1%

Вечар на захадзе ў попеле тушыць. ГомГУ им. Ф.Скорины – 0.1%

Цеплы вечар, ціхі вечар. ГомГУ им. Ф.Скорины – 0.1%

Нашто каласы, калі няма васількоў? ГомГУ им. Ф.Скорины – 0%

Мілая, згадай… ГомГУ им. Ф.Скорины – 0.6%

Маладыя гады, маладыя жаданні! ГомГУ им. Ф.Скорины – 0%

Ціхі вечар; знікла спякота… ГомГУ им. Ф.Скорины – 0%

Б’ецца, ўецца шпаркі, легкі сінякрылы матылек… ГомГУ им. Ф.Скорины – 0%

Маладыя гады, маладыя жаданни! ГомГУ им. Ф.Скорины – 0%

Мяжы. ГомГУ им. Ф.Скорины – 0%

А за сцяной смяецца поле… ГомГУ им. Ф.Скорины – 0.2%

І думкі мкнуцца мімаволі… ГомГУ им. Ф.Скорины – 0.1%

Мрои Лясуна. МозГПУ им. И.П.Шамякина – 0%

Успамін пра юнацтва. МозГПУ им. И.П.Шамякина – 0%

Дыхание весны. МозГПУ им. И.П.Шамякина – 0%

Ягады рабіны. МозГПУ им. И.П.Шамякина – 0%

Скрыпка. МозГПУ им. И.П.Шамякина – 0%

Зимняя дорога. МозГПУ им. И.П.Шамякина – 0%

Зимою. МозГПУ им. И.П.Шамякина – 0%

Пчала. МозГПУ им. И.П.Шамякина – 0%

Жаданая зямля. МозГПУ им. И.П.Шамякина – 0%

Зимняя ночь. МозГПУ им. И.П.Шамякина – 0%

Астры. МозГПУ им. И.П.Шамякина – 0%

Нашто ж на зямлі cваркі і звадкі, боль і горыч. ГомГТУ им. П.О.Сухого – 13.7%

Мары пра Беларусь. ГомГТУ им. П.О.Сухого – 0%

Маладыя гады, маладыя жаданни! ГомГТУ им. П.О.Сухого – 0%

Блёклы, высахшы лісток. ГомГТУ им. П.О.Сухого – 0%

Мая душа, як ястраб дзiкi… (Лаптев И.) ГомГТУ им. П.О.Сухого – 0%

Мая душа, як ястраб дзiкi… (Романенко Л.) ГомГТУ им. П.О.Сухого – 0%

Вянок санетаў. ГомГТУ им. П.О.Сухого – 0%

Вечар. БРУ – 0.5%

Портрет Максима Богдановича. БРУ – 0.2%

Бабушкино наследие. ГрГУ им. Я.Купалы – 0%

Зимний пейзаж. ГрГУ им. Я.Купалы – 0%

Натюрморт с желтыми цветами. ГрГУ им. Я.Купалы – 28.6%

Летнія кеткі. ГрГУ им. Я.Купалы – 1%

Русалка. ГрГУ им. Я.Купалы – 0.1%

Зорка Венера. ГрГУ им. Я.Купалы – 0%

Сувенирный платок «Вильнюс». ГрГУ им. Я.Купалы – 0%

Ты ночкаю каляднай варажыла… ГрГМУ – 0%

Як мары, белыя бярозы пад сінявой начной стаяць. ГрГМУ – 0%

Шпарка коні мчацца ў полі. ГрГМУ – 0%

Красы тэй сімвал. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0%

Люстэрка душы. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0%

У садзе. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0%

Моя надежда. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0%

Край родной. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0%

Я спакойна драмлю. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0%

Дзявочыя вочы. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0%

Поглед шчасця. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0%

Ляцім да сонца. МогГУ им. А.А. Кулешова – 0%

Мы падарожныя. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0%

Разам да зор. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0%

Хто мы такія? Толькі падарожныя. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0%

Усе мы ляцім да зор. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0.1%

Наша сонца. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0%

Забыўшысь пра сваркі і звадкі. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0%

Да сонца. МогГУ им. А.А.Кулешова – 0.1%

Цёмныя гудзяць і шэпчуць елі. БГУ – 0%

Ворона и стриж. БГУ – 8.1%

Курочка Ряба. РГСУ – 0%

Рушник венчальный №1. РГСУ – 0%

Рушник венчальный №2. РГСУ – 0%

Рушник праздничный. РГСУ – 0%

Синица на пионах. РГСУ – 0%

Чайка на берегу моря. РГСУ – 0%

Канарейка на сирени. РГСУ – 0%

Ткачиха. БГУ – 20.8%

Прыйдзе Вясна. БГУ – 0%

На чужыне (Ивашкевич М.). БГУ – 0%

Раяль. БГУ – 0.1%

Зорка Венера. БГУ – 0%

Русалка. БГУ – 0%

На чужыне (Рабченко Н.). БГУ – 0.1%

Заброшенные могилки. БГУ – 0%

Чуеш гул. БГУ – 0%

Кветкі асеньнія. БГУ – 0.1%

Пугач. БГУ – 0.1%

Вероника. БГУ – 0%

Девушка с вуалью. БГУ – 0%

Над возерам. БГУ – 0%

Мая душа. БГУ – 0.2%

Няма таго, што раньш было. БГУ – 0%

Касцёл Анны. БГУ – 0.3%

Цвяток радзімы васілька. БНТУ – 0%

Мечты поэта. БНТУ – 0%

Ткачиха. БНТУ – 0.1%

Па-над белым пухам вішняў… БНТУ – 0.1%

Лясун. БНТУ – 0%

Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог. БГТУ – 0.2%

Падымі у гару сваё вока. БГТУ – 0%

Зімовая дарога. Академия МВД РБ – 0%

Прыйдзе Вясна. Академия МВД РБ – 0%

Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог. Академия МВД РБ – 0%

Зімой. Академия МВД РБ – 0.1%

I зноў пабачыў я сялібы… Академия МВД РБ – 0%

Па-над белым пухам вiшняў… Академия МВД РБ – 0%

Я вспоминаю дом старинный. Академия МВД РБ – 0%

Дзед. Академия МВД РБ – 0%

За дахамі места памеркла нябёс пазалота… Академия МВД РБ – 0%

Не кувай ты, шэрая зязюля. Академия МВД РБ – 0%

Возера. Академия МВД РБ – 4.3%

У вёсцы. Могилевский институт МВД РБ – 4.8%


Всего голосов:: 8293

Голосование по этому опросу закончилось в: Июль 2, 2016

artviva.by

«Цвяток радзімы васілька» — Кароткі змест / Краткие содержания

   Гэты прыгожы двухпавярховы дом у цэнтры Траецкага прадмесця ў Мінску ведаюць многія. У доме знаходзіцца Літаратурны музей Максіма Багдановіча. У падобным двухпавярховым доме больш за сто дваццаць гадоў таму нарадзіўся Максім…
   У пасляваенны час навукоўцы адшукалі нямала матэрыялаў пра жыццё і творчасць паэта. Пазней сваякі перадалі музею шматлікія прадметы, розныя дакументы, лісты, фотаздымкі.
   Матэрыялы паступова назапашваліся. З часам у Мінску быў створаны Літаратурны музей Багдановіча. Сёння экспазіцыі музея наладжаны так, што кожны наведвальнік нібы сустракаецца з самім Багдановічам. Праводзяцца тэматычныя экскурсіі, прысвечаныя інтымнай, пейзажнай лірыцы, экскурсія “Багдановіч і сучаснасць”.
   У музеі часта праходзяць літаратурныя вечары. Многія паэты лічаць за гонар прэзентаваць свае новыя кнігі менавіта ў доме Максіма. Тым самым яны быццам трымаюць творчы экзамен перад класікам беларускай літаратуры. А здаць гэты экзамен могуць толькі самыя таленавітыя.
   Беларускі народ памятае свайго славутага сына. Штогод збірае прыхільнікаў таленту Багдановіча свята паэзіі і песні ў Ракуцёўшчыне. Праводзяцца навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя творчасці Багдановіча. На іх збіраюцца як знакамітыя вучоныя, так і тыя, хто робіць у літаратуры першыя крокі. Памятаюць пра Багдановіча і ў Яраслаўлі, дзе ён скончыў гімназію. У Яраслаўлі таксама адкрыты музей паэта. Імем класіка беларускай літаратуры названы вуліцы ў Мінску, Гродне, Віцебску, Гомелі, Брэсце, Магілёве.
   Сёння Багдановіч гучыць на англійскай, балгарскай, венгерскай, грузінскай, казахскай і іншых мовах. Першы зборнік Багдановіча на рускай мове з’явіўся яшчэ ў 1940 годзе. З таго часу на рускай мове выйшла некалькі кніг Багдановіча. На ўкраінскай мове “Вянок” з’явіўся ў дваццатыя гады XX стагоддзя. Максіму Багдановічу прысвечаны дакументальныя фільмы, плакаты, паштоўкі, значкі.
   Яшчэ адзін горад памятае Багдановіча – гэта Ялта. У гэтым горадзе лячыўся і адпачываў паэт. Двухпавярховы дом, дзе жыў Максім, знаходзіцца на вуліцы, якая названа яго іменем. А вось і помнік яму. Засяроджаны, нібы жывы, стаіць паэт на высокім пастаменце з кнігай у руках. Зразумела, са сваім неўміручым “Вянком”. Сваю адзіную прыжыццёвую кнігу ён трымае ў левай руцэ, прыціскае яе да сэрца. Позірк паэта скіраваны ў будучыню. Застаецца ўражанне, што паэт думае пра Радзіму, пра Беларусь, якая дачакалася “залацістага яснага дня”.
   Калі глядзіш на гэты помнік, адразу ўспамінаеш іншы, устаноўлены ля будынка тэатра оперы і балета. Максім Багдановіч стаіць, склаўшы на грудзях рукі. У руцэ – “цвяток радзімы васілька”. Гэтая сціплая кветка даўно ўспрымаецца як сімвал яго творчасці. Сам Багдановіч – той васілёк, які ўзгадаваўся на чужой зямлі і не засох. Выжыў, каб вярнуцца на радзіму. Зразумеў, што няма лепшай зямлі, чым родная.
   Глыбокі сэнс набывае выказванне народнага пісьменніка Івана Навуменкі, які пісаў, што зорка Максіма Багдановіча на беларускім паэтычным небасхіле з’явілася невыпадкова. Яна павінна была з’явіцца. Без Багдановіча наша літаратура страціла б многае. Паэт прывіў беларускай літаратуры пачуццё гонару за свой народ, за яго гісторыю, культуру. Багдановіч вялікі і тым, што з-пад яго пяра выходзілі вершы з глыбокім філасофскім падтэкстам. Яны прымушалі задумацца пра сэнс жыцця, пра мінулае і будучае. Максім Багдановіч жыве і сёння. I будзе жыць, пакуль жывуць на зямлі беларусы.
   Багдановіч выступаў як літаратурны крытык, таленавіты перакладчык. Паэт цікавіўся традыцыямі, духоўным светам свайго народа. Ён адкрываў беларусам Беларусь. Пачуццём гонару за свой народ прасякнуты публіцыстычныя творы Багдановіча. Ён пісаў: “Мы – вялікі народ. Гэта наш край, наша старонка”.
   Заслуга Багдановіча ў тым, што ён смела ўводзіў беларускую паэзію ў еўрапейскі кантэкст. Да яго ў беларускай літаратуры развіваліся толькі традыцыйныя жанры, адсутнічалі складаныя паэтычныя формы. Праціўнікі беларускай мовы сцвярджалі, што яна мужыцкая, не прыдатная для высокай літаратуры. Багдановіч даказаў сваімі творамі, што беларуская літаратура мае права “еўрапейскай звацца”. Паэт уводзіў у шырокі ўжытак вершаваныя формы, якія беларускаму чытачу былі невядомы.
   Вершы Багдановіча і сёння годна гучаць у еўрапейскім і сусветным кантэкстах.
(578 слоў)

Паводле А. Марцінкевіча.

karotkizmest.by

«Васілёк» vs «жыта»: актуальнасць класікі

Даволі часта даводзіцца сутыкацца з тым, што класічныя вобразы і словы, вынесеныя воляй лёсу ў шырокі ўжытак, губляюць свой першапачатковы сэнс і жывуць сваім жыццём. Ці не найлепшым прыкладам такога ўжывання ёсць сказ Хведара Дастаеўскага: «Прыгажосць выратуе свет», якую не забываюць агучваць на ўсіх конкурсах, дзе славянкі спаборнічаюць у дасканаласці целаў і твараў…

Класіка як ахвяра культурнага фаст-фуду

Нешта падобнае адбываецца і з беларускай класічнай літаратурай, з якой апошнім часам любяць выцягнуць вобраз ці афарызм, вылегчаўшы з яго, для прастаты засваення, калі не сэнс, то, прынамсі, іншыя канатацыі. Адною з такіх «ахвяраў» культурнага фаст-фуду ёсць усім са школы вядомы васілёк, які, дарэчы, узнікае не толькі ў знакамітых «Слуцкіх ткачыхах». Ёсць ён і ў «Апокрыфе» – творы, які зрабіўся праграмным не толькі для самога Максіма Багдановіча, але і для яго духоўнага спадкаемца Алеся Разанава, які ў 2010 годзе выдаў кнігу гутарак, выступленняў і нататак «З апокрыфу ў канон».

Усё сваё творчае жыццё Алесь Разанаў, як і многія іншыя нашы пісьменнікі, мучыўся роздумам над загадкай Багдановіча. Менавіта аналіз багдановічаўскага «Апокрыфу» дазволіў яму найбольш лаканічна сфармуляваць і сваё крэда, і эстэтычнае крэда свайго папярэдніка.

«З апокрыфу ў канон…» – менавіта гэтымі словамі заканчваецца праграмнае эсэ Разанава «Васілёк і жыта: Словы пра Максіма Багдановіча».

У ім паэт піша:

«Дзіўна, але цяпер, калі крычаць і заяўляюць аб сабе далёка не паэтычныя рэчы, калі беларуская рэчаіснасць стурзаная супярэчнасцямі, Багдановіч актуальны больш чым хто іншы, ён, пра якога мы кажам, што гэта паэт чыстай красы.

Дык што ведае Максім, чаго не ведаем мы?
Што памятае, чаго не памятаем мы?
І што, якія токі, якія сілы, якія вобразы – жывяць гэтую актуальнасць?

Думаю, адказ тоіцца ў самой з’яве красы, увасобленай Максімам Багдановічам у сваіх творах: яна той непаўторны “згук”, на які адгукаецца беларускае светаадчуванне, яна той адмысловы знак, праз які беларускае распазнае, што яно беларускае.

З’ява красы і з’ява Беларусі ў творчасці Багдановіча зродненыя і неаддзельныя адна ад адной, як зоркі двайняткі, “каторыя так блізка між сабой і так суцэльна зліваюць сваё святло, што нам здаюцца адной зоркай”, як пісаў ён сам».

Ці актуальны Максім Багдановіч?

Варта адзначыць, што да вобразаў багдановічаўскага «Апокрыфу» Разанаў звяртаўся неаднойчы. І калі пісаў рэферат для паступлення ў аспірантуру Інстытута літаратуры НАНБ, куды спрабаваў трапіць у самым пачатку 1970-х гг. І ў сваім эсэ «Васілёк і жыта: Словы пра Максіма Багдановіча», якое ўпершыню было надрукавана ў 1996 г. І ў сваіх знакамітых філасафемах «Знакі вертыкальнага часу», якія з поўным на тое правам можна назваць найлепшым нацыянальным падручнікам па літаратуры.

Менавіта ў філасафемах Разанаў сфармуляваў «дзейнае» як галоўную канстанту прыгажосці. Такое разуменне відавочна вынікае з «Апокрыфу», хоць сам твор беларускага класіка ў «Знаках вертыкальнага часу» і не згадваецца. Адзначым, напрыклад, сярод многіх наступнае азначэнне прыгажосці: «Прыгажосць, пра якую Дастаеўскі казаў, што яна выратуе свет, ратуе свет пастаянна, спрадвеку – самаахвяруючыся, самапераўзыходзячыся, перакульваючыся ў сваю дыялектычную процілегласць – у пачварнае, і такім чынам далучаючы гэтую другую палову свету да сябе” .

Такое ж разуменне прыгожага як д з е й н а г а, таго, што ўжо працуе, сустракаем і ў эсэ «Васілёк і жыта: словы пра Максіма Багдановіча».

«Краса – новы стан самой рэчаіснасці; яна больш відушчая, чым рухі, партыі і франты: яна не пярэдадзень выніку, а яна дзень і вынік.

Таму ў часы грамадскіх разломаў і збояў Максім Багдановіч нам кажа больш, чым шмат якія грамадскія і палітычныя дзеячы са сваімі правільнымі заклікамі і высновамі.

Усё, што хоча існаваць, мусіць здзейсніцца: і ў мастацтве, і ў палітыцы. Няздзейсненае выпадае з рэчаіснасці, перастае існаваць, якія б выдатныя намеры ні папярэднічалі яму…»

Разуменне прыгажосці як таго, што існуе ў руху, у пераўтварэнні, сустракаем не толькі ў філасофска-крытычных, ці, больш дакладна, герменеўтычных творах Разанава, але і ў яго паэзіі. Так дыялог з Багдановічам абірае Разанаў у якасці прыёму ў сваёй «Паэме вяхі», дзе ўзнікае класічны вобраз васілька, які звязаны тут з такімі матывамі, як «краса і хлеб надзённы«, «Музыка і натоўп», «народ і радзіма».

Заўважым, што матывы гэтыя, добра вядомыя па творчасці пісьменнікаў-адраджэнцаў, ніяк не праяўляліся ў беларускай літаратуры савецкага перыяду, а калі і ўзнікалі ў творчасці асобных паэтаў, то пазбаўленыя той трагічнай афарбоўкі, што была ўласціва ім спрадвеку. З гэтай прычыны Разанаў вымушаны весці гутарку з папярэднікамі, у гэтым выпадку з Багдановічам. Узятыя з «Апокрыфу» словы «добра быць коласам, але шчаслівы той, каму давялося быць васільком», ёсць ключом для прачытання «Паэмы вяхі». Мы, сучаснікі, на думку Разанава, урэшце павінны зразумець важнасць сказанага Багдановічам вуснамі міфічнага Хрыста:

«Бо нашто каласы, калі няма васількоў? Навошта людзі, каб не было іх памкнення да прыгожага, да ідэалу?».

Сучасныя пісьменнікі паміж «васільком» і «жытам»

Разанаўская «Паэма вяхі» звернута перш за ўсё да пісьменнікаў, бо калі на іх паэтычных нівах не будуць узыходзіць «васількі», то «жыта», што запоўніла іх творчасць, паступова можа ператварыцца ў пыл. Але разанаўскае эсэ «Васілёк і жыта», напісанае пад уражаннем таго ж «Апокрыфу» ў 1996 г., праз 20 гадоў пасля паэмы, мае на ўвазе больш шырокую аўдыторыю.
Звяртаючыся да перачытвання і свайго твора, і багдановічаўскага, Разанаў прыходзіць да сумнай высновы пра тое, што прыгожы малюнак «Апокрыфу» запэцканы, затаптаны тымі, каго – словамі Пімена Панчанкі – Разанаў называе «гразь».

Паэт піша:

«Прыйшла гразь – і запэцкала прыгожы малюнак “Апокрыфу”. Яна запэцкала і пэцкае сёння нашу спадчыну, нашу культуру, нашу мову, нашу гісторыю…

Гразь упэўнена, што калі яна запэцкае прыгажосць – яна стане ўладарыць над прыгажосцю; калі яна запэцкае мудрасць – яна стане ўладарыць над мудрасцю; калі яна запэцкае сумленне і гонар – яна стане ўладарыць над гонарам і сумленнем. Але гэта не так. Ніхто гэтак не прагне ўлады і не чапляецца за ўладу, як гразь: такая ў яе анталогія. Але ж не вечна доўжыцца гэтаму ганебнаму стану рэчаў, не вечна гразі панаваць, нават калі ашуканы і запалоханы ёю народ усё яшчэ лічыць, што яна ўдзень і ўначы рупіцца пра яго дабрабыт!.. Ды не будзе народ апраўданы толькі за тое, што ён народ, але на любым судзе будуць апраўданыя тыя адважныя душы, што не пакрывілі сумленнем і не схіліліся перад уладай гразі».

Нягледзячы на запэўніванні, што «самае кволае – яно ўрэшце і самае трывалае, самае не ўжытковае – яно і самае праўдзівае», эсэ Разанава «Васілёк і жыта» напоўнена трагічным пафасам. Але тым жа апакаліптычны пафасам напоўнены і фінал багдановічаўскага «Апокрыфу», якому неўзабаве споўніцца 100 гадоў.

Мнение редакции может не совпадать с мнением авторов.

n-europe.eu

Максім Багдановіч і Беларускае адраджэнне

Вялікі грамадзянін і патрыёт Радзімы, ён усё сваё кароткае жыццё аддаў служэнню свайму народу. Адданы сын Беларусі, ён ўжо даўно пераступіў абсягі роднай зямлі. Як свайго, яго прымалі далёка за межамі радзімы.
Нарадзіўся Максiм Багдановіч у 1891 г. у сям’і педагогаў у Мінску. Пад час з’яўлення Максіма на свет ужо сталі добра прыкметнымі рысы нацыянальнага адраджэння беларускакга народа. Нягледзячы на цяжкія вынікі расправы з пастаўннем Кастуся Каліноскага, кінутыя ім у глебу зернейкі не прапалі, пайшлі ў рост.
Бацька паэта, Адам Ягоравіч, быў вядомым беларускім этнографам, фалькларыстам, гісторыкам. Маці, Марыя Апанасаўна, закончыла Санкт-Пецярбургскую земскую настаўніцкую школу, добра ведала літаратуру. Высокая адукаванасць бацькоў, прага да ведаў спрыялі ўсебаковаму развіццю
Максіма. Дзяцінства паэта прайшло ў Гродне. Сям’я была шчаслівай, дружнай. Але неўзабаве прыйшло гора. На 28 годзе жыцця памірае маці. У 1896 г. сям’япераязджае ў Ніжні Ноўгарад. Каля 12 гадом сям’я жыве побач з М. Горкім, які быў сябрам бацькі.
У1902 г. Максім паступае ў першы клас Ніжненаўгародскай мужчынскай гімназіі. У гэты час ён піша свае першыя вершы на беларускай мове.
У 1907 г. бацька пераязджае па службе ў Яраслаўль. Там будучы паэт заканчвае гімназію, потым – юрыдычны ліцэй. У1907 г. у віленскай газеце “Наша ніва” быў змешчаны першы твор М. Багдановіча – алегарычнае апавяданне “Музыка”. У 1909 г. убачылі свет вершы паэта “Над возерам”, “Вадзянік”, “Змяіны цар”, “Зімой”. Чытаеш гэтыя вершы – і перад табою быццам паўстае беларуская зямля са сваім хараством і таямніцамі, старымі барамі, цёмнымі пушчамі.
У 1911 г. Беларусь прыняла свайго сына. Хаця здароўе паэта ў той час давала аб сабе знаць, ён рваўся на радзіму. Некалькі дзён Багдановіч жыве ў Вільні, пасля два месяцы жыве ў фальварку Ракуцёўшчына, недалёка ад Маладзечна. Менавіта ў гэты час нарадзіўся цыкл вершаў “Старая Беларусь”, у які ўвайшлі вершы луцкія ткачыхі”,”Летапісец”.
У 1916 г. М. Багдановіч вярнуўся ў Мінск. Ён шмат працуе, задумаў напісаць хрэстаматыю для пачатковай школы. Але хвароба, якая забрала яго маці і брата, падабралася і да Максіма. Сябры паслалі яго на лячэнне ў Ялту. У Ялце на 25-м годзе жыцця, 25 мая 1917 г. ад сухотаў памёр малады паэт. Ён пакінуў нас маладым, але яго спадчына свеціць людзям і сёння.
Да пачатку 90-х гадоў вучоным удалося рассеяць створаны польскімі і рускімі шавіністамі міф аб спрадвечнай адсталасці беларускага народа, яго няздольнасці да самастойнага нацыянальнага развіцця. Працы па гісторыі і культуры беларускага народа асабліва папулярнымі былі ў моладзі, што вучылася ў вышэйшых навучальных установах Пецярбурга і Масквы з іх багатымі рэвалюцыйна-дэмакратычнымі традыцыямі. Выкладзеная студэнтамі з Беларусі на старонках падпольнага гектаграфічнага часопіса «Гомон» (выдаваўся ў 1884 годзе ў Пецярбургу) ідэя аб існаванні самабытнага беларускага народа, перспектывах яго захавання і развіцця адыграла велізарную ролю ў нацыянальна-культурным адраджэнні нашага краю.

Ад таго часу яна практычна не замірала ў асяроддзі найбольш адукаванай, нацыянальна самасвядомай часткі беларускай нацыі, беражліва перадавалася ад старэйшых да малодшых пакаленняў. Не будзь у нас на рубяжы XIX—XX стагоддзяў такога ажыўлення ў народзе, наўрад ці на беларускай зямлі раскрыўся б яркі пісьменніцкі талент Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, аказалася б рэальным выданне на роднай мове газет і кніг,
падручнікаў.
Праўда, у дваццацігадовага Максіма была зусім іншая ацэнка апошніх дзесяцігоддзяў XX стагоддзя. «На вялікі жаль,— пісаў паэт,— гэта былі нудныя 80-я і 90-я гады, калі ўсякая жывая справа зараз жа і заціскалася, калі грамадзянская думка крэпка спала, калі ўсё жыццё якась пашарэла і прынікла. Не трэба і казаць, што ніякага колькі-небудзь прыкметнага беларускага руху тады і ў паміне не было, бо нацыянальная свядомасць не магла развівацца ў народзе без помачы ўласнай інтэлігенцыі, а яна толькі
што яшчэ пачынала адслаівацца».
Але можна сказаць, што праз дваццаць гадоў пасля задушэння паўстання 1863—1864 гадоў яе сілы не толькі аднавіліся, але і ўзняліся на новы віток. Па гісторыі і культуры, этнаграфіі і фальклору, мове Беларусі з’явілася столькі прац, што для людзей, якія былі знаёмы хоць часткова з імі, ужо не існавала пытання — ёсць ці няма самабытнага беларускага народа. Уступленню яго ў нацыянальны рух садзейнічалі падзеі, што
адбываліся тады ў краінах Еўропы, а таксама на суседняй Украіне, якая ў гэтай справе дасягнула значна большага поспеху за Беларусь.
Вяхой, якая адзначае пункт пералому ў гісторыі беларускага адраджэння, Максім Багдановіч справядліва называў 1905 год: «Падзеі, звязаныя з гэтым годам, стварылі ў народных масах імкненне разабрацца ў акаляючым жыцці і выклікалі ліхаманкавы попыт на ідэалагічныя каштоўнасці. Пісаць для гэтага масавага чытача было неабходна перш за ўсё проста і зразумела, так што сама сабой з’явілася думка звярнуцца да беларускай мовы».
Узяўшыся за пяро, адразу ж актыўна пачаў працаваць на карысць нацыянальна-культурнага адраджэння, фарміравання этнічнай самасвядомасці беларускага народа і Максім Багдановіч. У яго няма спецыяльнай манаграфічнай працы па дадзенай праблеме, але калі азнаёміцца з тым, што па ёй напісана ў розных артыкулах, дык прыйдзеш да высновы, што асноўныя, найбольш важныя аспекты яе выдатным беларускім паэтам даволі грунтоўна выкладзены. Таму ёсць усе падставы залічыць Максіма Багдановіча да кагорты самых слынных архітэктараў беларускага нацыянальнага адраджэння. Ён быў не толькі сынам, але і здольным, таленавітым прадаўжальнікам яго, асабліва ў другім дзесяцігоддзі XX стагоддзя, у многіх адносінах надзвычай складаным і супярэчлівым.

КАШТОНАУСЦЬ РОДНАЙ МОВЫ

Максім Багдановіч да канца быў упэўнены, што захавацца, забяспечыць за
сабой пачэснае месца сярод цывілізаваных народаў планеты Зямля беларусы
змогуць толькі праз сваю родную мову. Невыпадкова яна з’яўляецца
лейтматывам для многіх яго паэтычных і публіцыстычных твораў, асялком,
якім ён вызначаў стан нацыянальнай самасвядомасці народа. Прыцягненню яго
ўвагі да трагізму матчынай мовы Багдановіч прысвяціў адзін са сваіх
найбольш пранікнёных вершаў, які ў любым дзесяцігоддзі дваццатага
стагоддзя, у тым ліку і сёння, чытаецца як суровае, але справядлівае
папярэджанне аўтара:
Народ, Беларускі Народ!
Ты — цёмны, сляпы, нібы крот.
Табою ўсягды пагарджалі,
Цябе не пушчалі з ярма
I душу тваю абакралі,—
У ёй нават мовы няма.[1]
Для ўсіх народаў нацыянальная мова — найперш за ўсё гэта форма іх
духоўнай культуры, што асабліва добра пацвярджаецца на прыкладзе мастацкай
літаратуры. Нездарма Максім Багдановіч так радавауся кожнаму сапраўднаму
таленту, як вырастаў на гэтай ніве, садзейнчаў папулярызацыі яго твораў у
масах, добра ведаючы, што гэта не толькі дапаможа ім стаць больш
адукаванымі і культурнымі, але і заняць актыўную пазіцыю ў справе
беларускага адраджэння.

АДМЕТНАСЦЬ КУЛЬТУРЫ
Паставіўшы перад сабой мэту дапамагчы роднаму народу бясследна не
растварыцца сярод сваіх блізкароднасных, па гістарычнаму мінуламу,
культуры і мове суседзяў, Максім Багдановіч разумеў, што гэтага немагчыма
дасягнуць без глыбокага ўсведамлення масамі ўсёй арыгінальнасці,
адметнасці ўласнай духоўнай спадчыны, што даволі доўгі час не прызнавалася
не толькі афіцыйнай палітыкай Расійскай імперыі, але і многімі
прадстаўнікамі навуковай і творчай інтэлігенцыі. Маладога беларускага
паэта не задавальняла такое памылковае стаўленне да культуры роднага краю.
Пасля аналізу фактаў, не падлеглых, паводле сваёй агульнапрызнанасці,
аспрэчванню, ён прыходзіць да такой не толькі праўдзівай, але і смелай для
дарэвалюцыйнага часу высновы: «Беларуская культура зусім не з’яўляецца
простым варыянтам культуры велікарускай. Наадварот, у іх асобе перад намі
знаходзяцца два самастойныя культурныя комплексы, якія ад самага ж пачатку
раслі і развіваліся незалежна адзін ад аднаго…».
У адказ на знявагу роднага краю, што стагоддзямі распаўсюджвалі пэўныя
польскія і рускія колы, Багдановіч пісаў, што ў эпоху Адраджэння Беларусь
выйшла “на адно з першых месцаў сярод культурнага славянства”,
знаходзілася “далёка ўперадзе Маскоўшчыны — тагачаснай славянскай
глухамені, якая харчавалася, нібыта чужаядная расліна, духоўнымі сокамі
Белай Русі». Толькі дзеля справядлівасці паэт павінен быў бы растлумачыць
чытачу, што тагачасная Маскоўшчына не праз сваю віну, а з прычыны цяжкіх
вынікаў татара-мангольскага прыгнёту знаходзілася на такім нізкім узроўні
культурнага развіцця.
У пагоні за славай многія нашыя кампазітары пісалі і пішуць музыку на
вершы рускіх паэтаў, мастакі і архітэктары свядома ўхіляліся
выкарыстоўваць у сваіх творах нацыянальныя матывы, тэатральныя калектывы,
оперныя і эстрадныя спевакі не займаліся прапагандай нацыянальнага
мастацтва, адрывалі беларусаў ад духоўнай спадчыны Бацькаўшчыны. Як і ў
час творчай дзейнасці Максіма Багдановіча, мы яшчэ і сёння даём сабе і
сусветнай цывілізацыі менш, чым можам, і толькі таму, што ўсур’ёз не
клапоцімся пра трываласць нацыянальных асноў духоўнай культуры, марна
спадзеючыся, што развіваць яе можна і пры заняпадзе беларускай мовы.
Добра, што не так думалі і рабілі нашыя нацыянальна самасвядомыя
папярэднікі, дзякуючы чаму і змаглі нават ва ўмовах жорсткага сацыяльнага
і нацыянальнага прыгнёту выратаваць беларускі народ ад канчатковай
пагібелі. Багдановіч з радасцю адзначаў у ліпені 1914 года такія факты,
«як атрыманне гандлёвымі фірмамі карэспандэнцыі на беларускай мове…
выданне імі па-беларуску прэйскурантаў, з’яўленне беларускіх каталогаў на
саматужнай выстаўцы і да г. п.».
БУДУЧАЕ У ГIСТОРЫI

Не з’яўлялася для М. Багдановіча сакрэтам, як значна ўзрасце нацыянальная
самасвядомасць, актывізуецца ўдзел беларусаў у духоўна-культурным
адраджэнні, калі яны будуць добра ведаць гісторыю сваёй Бацькаўшчыны. Таму
і сам паэт не мог не выказацца па найбольш прынцыпова важных пытаннях
мінулага беларускага народа, галоўным чынам па тых, што ўзвышалі
нацыянальны гонар. Іх жа паэт-публіцыст багата знаходзіў у самым аддаленым
часе, заўсёды імкнучыся правільна разабрацца ў сівой і не простай даўніне.
Асабліва цікавіў яго перыяд Вялікага княства Літоўскага. У гэтай дзяржаве,
пісаў М. Багдановіч, беларускі народ «развіваўся, як і раней, на старым
корані, вытвараючы такім парадкам культуру, незалежную ад культуры
велікарускай і з самага ж пачатку адражняўшуюся ад яе. Адным з бакоў
гэтага развіцця быў узрост беларускай пісьменнасці, каторая з таго часу
патроху становіцца на пэўны грунт».
Каб узняць гістарычную самасвядомасць беларускага; народа да той адзнакі,
з якой магчымы яго нацыянальнае ажыўленне, рух да палітычнай незалежнасці,
патрэбна было яшчэ давесці масы да правільнага разумення, што практычна
дало нам далучэнне да Расійскай імперыі ў канцы XVIII стагоддзя. Паводле
Максіма Багдановіча, «у падданстве ў Расіі беларускаму народу не стала
лягчэй: памешчыкі былі тыя ж, уціск той жа, а абароны, як і раньш, чакаць
было не ад каго». 3 40-х гадоў XIX стагоддзя ўрад Расійскай імперыі
адкрыта ўзяўся «за нівеліраванне беларускага народа, за масавую фабрыкацыю
з беларусаў велікарусаў», пачалі канфіскаваць і паліць беларускія кнігі,
«зусім забаранілі друкаванне новых, забаранілі пропаведзь на беларускай
мове, зніштожылі суд па беларускаму праву, ліквідавалі унію». Яшчэ больш
узмацнілася «авелікарушванне» беларускага народа пасля задушэння паўстання
1863 года.
Для найлепшага разумення задач беларускага нацыянальна-культурнага
адраджэння, авалодвання гэтай высакароднай ідэяй як мага большай колькасцю
людзей Багдановіч неаднаразова звяртаў іх увагу на гістарычны вопыт іншых
народаў, асабліва тых, хто і пры цяжкіх варунках не загінуў, пераадолеў
нацыянальны прыгнёт і стаў на шлях самастойнага развіцця. Шмат цікавага і
карыснага даў ён чытачам аб вызваленчай барацьбе ўкраінцаў (русінаў)
Галіцкай Русі, Угорскай Русі і Букавіны, якія спаўна зведалі
культурна-моўную асіміляцыю з боку палякаў, немцаў і венграў.
Шчырыя прыхільнікі беларускага нацыянальна-культурнага развіцця шмат чаго
карыснага маглі ўзяць з гістарычнага вопыту чэхаў, якім Багдановіч
прысвяціў сваю невялічкую брашуру «Братья-чехи» (Масква, 1914). У ёй
прыводзіліся факты амаль поўнага анямечвання чэхаў, у прыватнасці,
адзначалася, што ўсе адукаваныя людзі гаварылі толькі па-нямецку, зніклі
чэшскія кнігі, у дзяржаўных установах, навучанні дзяцей, грамадскім жыцці
ўжывалася толькі нямецкая мова. I ўсё ж немцам не ўдалося канчаткова
адолець чэхаў. «Многія адукаваныя людзі ўспомнілі і ўсвядомілі, што яны —
славяне, але толькі анямечаныя; яны зразумелі, што роднай мовай для іх
павінна быць мова чэшская… Гэтыя людзі пачалі вучыцца чэшскай мове,
вучыць ёй сваіх дзяцей, пісаць на ёй кнігі, друкаваць газеты, дабівацца
для яе правоў у дзяржаве і інш.».
Прачытаўшы такое, апантаныя ідэяй беларускага адраджэння людзі не толькі
яшчэ больш пераконваліся ў яе рэальнасці, але маглі і штосьці карыснае
пачэрпнуць для сябе з чэшскага вопыту.
ЗАУТРА НАРОДА У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ШКОЛЕ
Нацыянальна-культурнае адраджэнне любога этнасу немагчыма без стварэння і
функцыяніравання нацыянальнай школы. Найбольшая трагедыя беларускага
народа менавіта і заключалася ў тым, што, калі на ўскраінах Расіі на
рубяжы XIX — XX стагоддзяў шырока разгарнулася нацыянальна-вызваленчая
барацьба, у яго не было нацыянальнай школы. Iне было вельмі доўгі час, так
што не адно пакаленне беларусаў вырасла, сфарміравалася на зусім чужым для
іх педагагічным грунце, у адрыве ад гістарычных каранёў і духоўных
традыцый Бацькаўшчыны. Існавала нават сур’ёзная небяспека: а ці па,дтрымае
з даволі расхістанай этнічнай самасвядомасцю беларускі народ ідэю самай
прагрэсіўнай часткі інтэлігенцыі аб стварэнні нацыянальнай школы? Ці не
будзе ён імкнуцца навучаць і выхоўваць сваіх дзетак паводле традыцый
рускай альбо польскай школ?
Што такая небяспека магла існаваць, у гэтым не сумняваўся і Максім
Багдановіч. Таму, нават не будучы педагогам, ён там, дзе гэта было дарэчы,
імкнуўся і сам выказаць свае погляды адносна беларускай нацыянальнай
школы. Яго ўвага да апошняй асабліва ўзрасла пасля таго, як у адпаведнасці
з прынятым у чэрвені 1914 года ў Расійскай імперыі законам сярод усіх
нярускіх народаў імкліва пачаў шырыцца рух за стварэнне і развіццё
нацыянальных школ.
Каб такой рэальнасцю нацыянальная школа хутчэй стала і на Беларусі,
Багдановіч у сваіх публіцыстычных творах неаднаразова напамінаў яе народу,
што ў далёкім мінулым тут навучанне і выхаванне маладога пакалення
ажыццяўлялася на матчынай мове і пры самым шырокім выкарыстанні мясцовага
матэрыялу. Той, хто прайшоў такую школу, усё сваё жыццё любіў родны край,
не шкадаваў сілы для яго росквіту.
Ідэя беларускай школы заняла прыстойнае месца ва ўсіх формах
нацыянальна-вызваленчага руху ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў.
Пацверджанне гэтаму Багдановіч бачыў у дзейнасці ўмеранага паводле сваёй
накіраванасці «Таварыства беларускай народнай асветы», якое выдавала
часопісы-аднадзёнкі «Калядная чытанка» і «Велікодная чытанка».
Усякія, нават малапрыкметныя зрухі ў справе адраджэння нацыянальнай школы
шчыра радавалі Багдановіча, нараджалі жаданне зрабіць іх праз друк
здабыткам шырокага кола людзей.
Багдановіч пісаў: “Пачынаючы з указа цара Аляксея Міхайлавіча, які
прадпісаў паліць кнігі «літоўскага друку», на працягу двух з лішкам
стагоддзяў робяцца захады, накіраваныя на задушэнне беларускан культуры».
Да канца ажыццявіць гэтую пачварную задуму не ўдалося сілам рэакцыі. Чаго
нельга было зрабіць па выпуску беларускіх кніжак на радзіме, тое выконвалі
ў замежных друкарнях ці на падпольных варштатах. Каб абысці закон, такую
кніжную прадукцыю даводзілася выдаваць пад назвай на польскай, балгарскай,
украінскай мовах. У душах беларусаў так і не патух агонь нацыянальнага
адраджэння.
Не застаўся паза ўвагай Багдановіча і такі факт, як стварэнне ў 1916 годзе
па ініцыятыве мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі ахвярам
вайны шасцітыднёвых курсаў па садоўніцтву, агародніцтву і пчалярству, бо і
тут навучанне таксама вялося па-беларуску.
Багдановіч піша: «Прапаноўваць беларускаму дзіцяці такую кнігу — значыць
даваць яму замест хлеба камень і замест рыбы вужаку… Устраняючы беларускую
мову са школы, мы вядзем да растраты вынікаў аграмаднай, шматвяковай
духоўнай работы цэлага народа, збіваем думку дзіцяці са звыклых
псіхалагічных сцяжынак і груба ўрэзваем яго душэўны свет; уводзячы ж мову
велікарускую, мы ставім на яго шляху шэраг перашкод, засяляем яго псіхіку
вобразамі змярцвелымі, няяснымі і ў многіх выпадках зусім недарэчнымі. Пры
такіх варунках карыстацца велікарускай мовай замест беларускай можна
толькі на шкоду дзіцяці, што асабліва можна сказаць пра першапачатковыя
ступені навучання».
3 РОДНЫМ СЛОВАМ ДА БОГА
Дбаючы пра адраджэнне роднага краю, уступленне яго на шлях самабытнага
нацыянальнага развіцця, Максім Багдановіч не мог не паспрабаваць вызначыць
і ролі рэлігіі ў гэтых лёсаносных працэсах, тым больш што тады яна мела
даволі шырокае распаўсюджанне ў гушчах народа. Сімпатыі паэта былі на баку
колішняй уніяцкай царквы за тое, што ў цяжкія гады гісторыі беларускага
народа яна надтрымлівала яго культуру, «з’яўлялася ў краі нібыта
пацыянальнай беларускай рэлігіяй. Пачынаючы з канца XVIII стагоддзя,
уніяцкім духавенствам на беларускай мове прамаўляліся пропаведзі,
выдаваліся рэлігійныя песнапенні і да т. п. Апошняй праявай гэтай
дзейнасці з’яўляецца выдадзены ў 1837 годзе беларускі катэхізіс; праз два
гады адбылося ўз’яднанне уніятаў, катэхізіс спалены, пропаведзь на
беларускай мове забаронена». Такім скупым пералікам падзей і фактаў
Багдановіч, напэўна, разлічваў абудзіць у чытача павагу да нацыянальнай
рэлігіі продкаў, памяць пра якую,аднак, з году ў год слабела ў народзе.
Паэт востра крытыкаваў палітыку Расійскай імперыі і ў адносінах да
каталіцкай царквы Беларусі. Вядома, што і гэтая канфесія дзе-нідзе ў
дабавачным богаслужэнні выкарыстоўвала беларускую мову, выдавала на ёй
рэлігійныя кнігі, і таму, на яго думку, «для наймення каталіцызму польскай
верай і нараджаемых адсюль вынікаў не было месца». Iтолькі пасля таго,
«калі з боку ўрада пасыпаліся сістэматычныя ўдары, якія мелі мэтай
зніштожыць беларусаў як нацыянальнасць», забаранілі выдаваць па-беларуску
кнігі, ужываць беларускую мову ў касцёле, і апошні цалкам перайшоў на
польскую мову, у выніку чаго касцёл на Беларусі стаў з’явай польскай, і не
дзіва, што той з беларусаў, хто наведваў яго, называў сябе палякам. Таму
мне здаецца зусім слушным пастаўленае Багдановічам пытанне: «Міжволі
пытаеш сябе: хто ж больш зрабіў для апалячвання беларусаў — паланізатары
ці русіфікатары?»
Будучы шчырым прыхільнікам самай шырокай талерантнасці ў пытаннях рэлігіі,
Багдановіч, вядома ж, ніяк не мог згадзіцца з тым, каб дзейнасць
якой-небудзь канфесіі была скіравана на размыванне беларусаў як адзінага
этнасу. Глыбокія веды аб ролі рэлігіі ў нацыянальным жыцці беларусаў
выявіў Багдановіч у сваёй палеміцы з графам Ігнаццевым, выкарыстаўшы для
гэтага ў 1916 годзе магчымасць выступіць у адным з часопісаў Украіны. Каб
выратаваць два мільёны беларусаў-католікаў ад паланізацыі, Ігнаццеў, на
першы погляд, прапанаваў нібыта правільнае рашэнне: «Увесці ва ўсіх
касцёлах, якія задавальняюць рэлігійныя патрэбы беларусаў-католікаў,
замест польскай рускую». Але такое прапанаванне правільнае толькі на першы
погляд, бо ўвядзенне рускай мовы ў касцёл магло сустрэць моцнае
супраціўленне яго паствы з ліку беларусаў-католікаў, разумецца імі як
замена каталіцызму праваслаўем. Прымусовае ўкараненне рускай мовы ў гэтую
канфесію, слушна пярэчыў Багдановіч Ігнаццеву, прывядзе да таго, што
«беларускае каталіцкае асяроддзе, якое і без таго знаходзіцца «ў сферы
прыцягнення» польскай культуры, акружыць польскую мову арэолам, вяртанне
яе ў касцёл зробіць прадметам сваіх надзей і памкненняў і ўжо, адпаведна з
гэтым, у сваім прыватным жыцці адвядзе ёй пачэснае месца, пасадзіць на
покуць, пад абразы. Перад намі будуць ужо не аб’екты паланізацыі, а
празеліты яе. Створыцца масавы стыхійны зрух у бок Польшчы, як натуральная
рэакцыя на высунуты гр. Ігнаццевым праект, і, можа быць, беззваротна
вырашыць далейшы нацыянальны лёс гэтага народа».
У 70—80-я гады, у выніку насаджэння рускай мовы ў касцёл даводзілася
сустракацца з масавай пераарыентацыяй беларусаў-католікаў на польскую
культуру і мову. Да такіх жа вынікаў прывяло і навучанне дзяцей чыста
беларускіх мясцовасцей у школах закону божаму замест польскай на рускай
мове. Спатрэбілася шмат часу, каб пераканацца ў бесперспектыўнасці,
вялікай шкодзе адміністрацыйных метадаў у барацьбе з паланізацыяй, якую
праводзіла каталіцкая царква на Беларусі, ад замены ў касцёлах польскай
мовы на рускую. Але і з гэтай няўдачы былі атрыманы не тыя, што трэба,
урокі. «Справа дайшла да таго,— пісаў Багдановіч,— што ў 1909 годзе на
кіеўскім чарнасоценным з’ездзе «патрыёт» г. Кулакоўскі прапанаваў аддаць
беларусаў-католікаў у ахвяру паланізацыі, каб з тым большай энергіяй
узяцца за фабрыкацыю велікарусаў з беларусаў-праваслаўных».
Паўсюднае прабуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў упярэдадзень і
першае дзесяцігоддзе пасля рэвалюцыі 1905 года і з’явілася ддя Багдановіча
галоўнай падставай, каб не згадзіцца з меркаваннем Ігнаццева, што змагацца
з паланізацыяй беларусаў трэба толькі праз увядзенне рускай мовы ў
каталіцкае богаслужэнне. Выратаваць іх ад паланізацыі, паэт лічыў, можна
толькі шляхам пераводу богаслужэння ў касцёле на беларускую мову. На думку
паэта, яна павінна была б заняць такое ж месца і ў праваслаўных храмах.
Не выклікае сумненняў, што Багдановіч на працягу ўсяго свайго жыцця быў
вялікім прыхільнікам беларускай нацыянальнай царквы, якая, у адрозненне ад
рускага праваслаўя і польскага каталіцызму, не размывала, а, наадварот,
умацоўвала б этнічныя асновы беларускай нацыі, дапамагала б кожнаму з іх
правільна вызначыць сваю нацыянальную прыналежнасць, садзейнічала б
захаванню і прымнажэнню духоўнай спадчыны роднай Бацькаўшчыны.

mirznanii.com

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *